Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс iдэй "Першыя"

Дата: 8 февраля 2021 в 10:04
128 просмотров

Конкурс ідэй “Першыя” рэалізуецца кампаніяй А1 ужо на працягу трох сезонаў з 2018 года пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Мэта конкурсу — павысіць цікавасць школьнікаў да беларускай мовы і культуры, тэхналагічных інавацый, інклюзіі, экалогіі і ўрбаністыкі, дапамагчы старшакласнікам з выбарам прафесіі, прыцягнуць іх увагу да грамадска важных праблем, укараніць у навучанне нефармальныя фарматы, знайсці і падтрымаць таленавітую моладзь.

Для ўдзелу ў конкурсе і адукацыйнай праграме неабходна запоўніць анкету на сайце www.generation.A1.by. Свае ідэі старшакласнікі могуць прапанаваць у адным з пяці кірункаў: “Тэхналогіі”, “Культура”, “Інклюзія”, “Экалогія”, а таксама ў навінцы гэтага сезона — “Урбаністыцы”. Кожнай з тэм будуць прысвечаны асобныя майстар-класы і мітапы з экспертамі, падчас якіх удзельнікі праекта змогуць распрацоўваць сваю ідэю, набываць карысныя веды, развіваць навыкі выступленняў, прэзентацыі, каманднай работы.

Сацыяльна-адукацыйны праект “Першыя” праходзіць на беларускай мове, уключаючы ўсе майстар-класы і публічныя выступленні фіналістаў, бо адна з мэт конкурсу — пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і павелічэнне яе папулярнасці з дапамогай сусветнай супольнасці TED. Сёлета амбасадарамі праекта “Першыя” таксама стануць педагогі з праграмы “Настаўнік для Беларусі”. Гэта дазволіць у­дзяліць больш увагі рабоце з навучэнцамі ў рэгіянальных школах.

“Кожны новы сезон праекта “Першыя” паказвае, як многа цікавых і карысных ідэй для Беларусі ёсць у нашай моладзі. І парт­нёрства з супольнасцю TEDx дазваляе прадставіць іх у папулярным сусветным фармаце, прычым на роднай мове сваёй краіны. Гэта дапамагае старша­класнікам паверыць у сябе і каштоўнасць сваіх задум, усвядоміць бязмежнасць сваіх магчымасцей і пераканацца на ўласным прыкладзе: кожны можа зрабіць нешта важнае для месца, дзе ён жыве”, — адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый А1 Мікалай Брэдзелеў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.